Follow Us:

Mission & Values

Главная Мэты і задачы

Мэты дзейнасці дзяржаўнай установы «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту»

Нашы мэты

  1. забеспячэнне даступнасці, павышэнне якасці і бяспекі паслуг воднага транспарту;
  2. забеспячэнне выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у сферы гандлёвага мараплаўства, у тым ліку:
    • кіраванне аб’ектамі, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, размешчанымі на ўнутраных водных шляхах;
    • развіццё ўнутраных водных шляхоў і транспартнай інфраструктуры на іх, арганізацыя іх эксплуатацыі;
    • забеспячэнне бяспечных умоў суднаходства па ўнутраных водных шляхах і бяспекі суднаходных гідратэхнічных збудаванняў;
    • рэгуляванне дзейнасці партоў;
    • выкананне абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па міжнародных дагаворах, у тым ліку выкананне функцый нацыянальнай марской адміністрацыі.