Асабісты прыём
Асабісты прыём праводзіцца дырэктарам ДУ “Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту” згодна з графікам асабістага прыёму па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс на прыём да дырэктара ДУ “Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту” ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 13.30 да 17.00 па тэлефоне (017) 270-18-87.
Графік прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
| Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку службовай асобы | Дата правядзення | Час правядзення, кантактны тэлефон |
|---|---|---|
| ДЫРЭКТАР Чумакевіч Дзмітрый Яўгенавіч | 17.02.2026 12.05.2026 08.09.2026 03.11.2026 | з 09:00 да 12:00, тэл. 8(017)270-18-96 |
| НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА Рулевіч Віталь Юр’евіч | 10.03.2026 24.06.2026 12.08.2026 15.12.2026 | з 09:00 да 12:00, тэл. 8(017)270-18-67 |
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад’яўленні заяўнікам дакумента, які пацвярджае яго асобу.
Звароты грамадзян павінны змяшчаць інфармацыю аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца заяўнікам у пісьмовай форме.
Пісьмовыя звароты заяўнікаў разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўстановы, у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены адказ па сутнасці або перапіска з заяўнікам па такіх пытаннях была спынена.
Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі ўстановы, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.
Паўторныя звароты, у тым ліку ўнесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, у якіх не прыводзяцца новыя довады або абставіны, што зноў адкрыліся, разгляду не падлягаюць, калі па іх дадзены адказы па сутнасці або перапіска спынена.
Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без апавяшчэння аб гэтым заяўніка.
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай дырэктара (каб. 910).

Беларуская мова
Русский
English