Дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту» паведамляе, што актуальная штодзённая інфармацыя аб стане водных шляхоў прадстаўленая на сайце адміністрацыі (www.gawt.by) у адкрытым доступе ў выглядзе зводнага інфармацыйнага бюлетэня, які выпускаецца штодня.
Для прагляду і запампоўкі інфармацыйнага бюлетэня, неабходна перайсці ў закладку «Для судоводителей» – «Фарватэр» – «Інфармацыйны бюлетэнь».
Інфармацыйны бюлетэнь з’яўляецца зводным дакументам аператыўных звестак аб стане ўнутраных водных шляхоў Рэспублікі Беларусь, што атрымліваюцца штодня ад рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў унутраных водных шляхоў.