Рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 8 лютага 2021 г. зарэгістраваная першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.
Дзяржаўная рэгістрацыя і пастаноўка на ўлік прафсаюза зроблены ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Мэтай стварэння прафсаюза з’яўляецца абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў. Для рэалізацыі асноўнай мэты прафсаюзам будуць рэалізоўвацца такія задачы як павышэнне дабрабыту і жыццёвага ўзроўню яго членаў, забеспячэнне абароны правоў кожнага члена на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, справядлівай і своечасовай аплаты працы і многія іншыя.