8 ліпеня 2021 г. адбылася рабочая сустрэча па абмеркаванні пытанняў арганізацыі дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці партоў з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай адміністрацыі воднага транспарту і РТУП «Беларускае рачное параходства».
У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўстанаўлення пераліку партоў агульнага карыстання, падыходы па арганізацыі дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці партоў, у тым ліку, па арганізацыі абслугоўвання пасажыраў, выканання пагрузачна-разгрузачных работ, забеспячэнні бяспекі суднаходства на акваторыі порта, арганізацыі і выкананню работ у выпадку забруджвання акваторыі порта, збіранні партовых плацяжоў.
З прычыны ўдзелу прадстаўнікоў усіх зацікаўленых арганізацый на абмеркаванне таксама быў вынесены парадак і ўмовы ўзаемадзеяння з суб’ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у порце.
Прадстаўнікі РТУП «Беларускае рачное параходства» азнаёмілі з інфармацыяй аб гатоўнасці да перадачы прычальных сценак (прычалаў) дзяржаўнай установе «дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту», у тым ліку аб іх пераліку, характарыстыках і гатоўнасці дакументаў.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць і зацікаўленасць арганізацый у такіх сустрэчах у мэтах эфектыўнага ўзаемадзеяння і намецілі далейшыя кірункі працы па дзяржаўнаму рэгуляванню дзейнасці партоў.