Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2020 г. № 442 «Аб працягу тэрміну дзеяння дакументаў» на паўгода падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў.
Устаноўлена, што тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, працягваецца на шэсць месяцаў, калі тэрмін дзеяння такіх даведак і іншых дакументаў скончыўся (мінае) з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. №687 «Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх працягваецца» вызначаны пералік такіх дакументаў.
У прыватнасці, працягваецца тэрмін дзеяння нацыянальнага пасведчання асобы марака Рэспублікі Беларусь.
Для даведкі:працяг тэрміну дзеяння дакументаў не перашкаджае звяртацца ў дзяржаўные органы за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры. Дадзеныя меры дазваляюць ўстрымацца ад дадатковых наведванняў грамадскіх месцаў у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.