3-5 чэрвеня 2021 года ў Мінску адбудзецца Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава-форум Ecology Expo 2021 – найбуйнейшае ў Беларусі кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў галіне экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, прыродаахоўнага абсталявання, тэхналогій і паслуг у 2021 годзе.
У рамках мерапрыемства запланавана шырокая выставачная і дзелавая праграма, правядзенне экалагічнага форуму, пленарных дыскусій, круглых сталоў, бізнес-сустрэч.
Месца правядзення: выставачны комплекс на праспекце Пераможцаў,14, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Мэта выставы-форуму Ecology Expo 2021 – стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павышэння эканамічнай аддачы ад экалагічна дружалюбных тэхналогій за кошт комплекснага падыходу па іх укараненні і выкарыстанні, садзейнічанні каардынацыі намаганняў па дасягненні мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мэтах шырокамаштабнага паказу высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў.
Найважнейшымі задачамі выставы-форуму з’яўляюцца: фарміраванне мыслення аб важнасці спажывання тавараў і паслуг, створаных з выкарыстаннем эка-тэхналогій; магчымасць рэалізацыі і папулярызацыі экалагічнай культуры; пашырэнне ведаў аб перавагах і патрэбнасці ў таварах і паслугах з экалагічным складнікам; павышэнне ўзроўню продажаў і пашырэнне рынкаў за кошт нарастальнай цікавасці да тэматыкі; павелічэнне прысутнасці беларускіх тавараў і паслуг на знешніх рынках.
Крыніца: http://ecologyexpo.by/