25 чэрвеня штогод адзначаецца Дзень марака. Нельга не адзначыць уклад маракоў у міжнародны гандаль і сусветную эканоміку.
Суднаходным арганізацыям, кампаніям, суднаўласнікам і ўсім зацікаўленым прапануецца адзначаць Дзень марака.
Дадзенае свята ўключана ў спіс міжнародных дзён, якія адзначае Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту віншуе з Днём марака і выказвае ўдзячнасць усім датычным да дадзенай прафесіі за іх працу!