Дзень марака ці дзень мараплаўца (Day of the Seafarer) – з’яўляецца прафесійным святам і сусветным днём марака і праводзіцца кожны год 25 чэрвеня. Гэтае прафесійнае свята – яркае сведчанне глыбокай павагі да ўсіх працаўнікоў мора. З таго часу ў гэты дзень людзі па ўсім свеце выказваюць падзяку маракам за ўклад у сусветную эканоміку і ў развіццё грамадства.
Тэма 25 чэрвеня 2022 года – «Ваш рэйс – тады і цяпер, раскажыце аб сваім падарожжы». Гэты дэвіз звяртаецца да саміх маракоў і просіць іх падзяліцца гісторыямі аб сваім прафесійным шляху. Маракоў запрашаюць расказаць пра свой першы выхад у мора. Падзяліцца ўспамінамі і яркімі ўражаннямі, радаснымі адкрыццямі і складанасцямі, з якімі прыйшлося сутыкнуцца.
Афіцыйны хэштэг па тэме свята сёлета – #SeafarerJourney, а агульны – #DayOfTheSeafarer.
Па стане на 2022 год каля тысячы беларускіх грамадзян выбралі прафесію марака.
Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту шчыра віншуе ўсіх маракоў з іх прафесійным святам – Днём марака!
Крыніцы: https://www.imo.org/en/About/Events/Pages/Day-of-the-Seafarer-2022.aspx