10 ліпеня работнікі Дзяржаўнай адміністрацыі воднага транспарту адзначылі прафесійнае свята-Дзень работніка воднага транспарту, прыняўшы ўдзел у сплаве на байдарках, арганізаваны пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы.
Сплаў праходзіў па рацэ Іслач каля в. Белакорац. Таксама на беразе была арганізавана спартыўная эстафета, у якой кожны мог праявіць сябе ў спрыту, трапнасці і ўменні працаваць у камандзе. Для трох каманд была падрыхтавана паласа перашкод, а пераможца першынства быў вызначаны ў сілавы сутычцы-перацягванні каната.
Дырэктар установы Таццяна Таболіч павіншавала калектыў з прафесійным святам, падзякавала за плённую працу ў рэалізацыі міжнародных канвенцый і развіцця рачной інфраструктуры Беларусі, пажадала і далей высока трымаць прафесійную марку, а таксама здароўя і дабрабыту!