Follow Us:

Государственная администрация водного транспорта

Главная Тэрміны навігацыі

ТЭРМІНЫ ДЗЕЯННЯ НАВІГАЦЫЙНАГА АБСТАЛЯВАННЯ І ПРАЦЫ СУДНАХОДНЫХ ГІДРАТЭХНІЧНЫХ ЗБУДАВАННЯЎ. ГАРАНТАВАНЫЯ ГАБАРЫТЫ ЎНУТРАНЫХ ВОДНЫХ ШЛЯХОЎ

У адпаведнасці з удакладненым тэхнічным заданнем па абслугоўванні, паляпшэнні, развіцці ўнутраных водных шляхоў і ўтрыманні суднаходных гідратэхнічных збудаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2024, прадстаўлены даты пачатку і заканчэння дзеяння навігацыйнага абсталявання на 2025 год.

Тэрміны пачатку і заканчэння дзеяння навігацыйнага абсталявання і працы суднаходных гідратэхнічных збудаванняў, могуць карэктавацца ў залежнасці ад існуючых гідраметэаралагічных умоў, па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Актуальную інфармацыю па тэрмінах можна атрымаць у аддзеле развіцця і інфармацыйнага забеспячэння ўнутраных водных шляхоў па тэл.: (017) 270-17-86.